Предновогодний турнир по шашкам

Перамогаю лепшага шашыста раёна Юрыя Чайкоўскага завяршыўся пераднавагодні турнір дзятлаўскіх аматараў шашак.

Пераможца дамогся ў турніры ледзь не 100-працэнтнага выніку: на яго рахунку 17,5 ачка з 18 магчымых.

На другім месцы М. Венславоўскі, ён фінішаваў з сумаю 14,5 ачка.

Трэцім прызёрам стаў В. Урбановіч, які, дарэчы, абышоўся без лішняга піетэту з пераможцаю і віцэ-пераможцаю турніру. Бронзавы прызёр адабраў паўачка ў Ю. Чайкоўскага (гэта адзіная страта пераможцы спаборніцтваў) і ачко ў М. Венславоўскага.

Магчыма, размеркаванне месцаў у прызавой тройцы было б іншае, калі б В. Лябецкі не прапусціў два туры спаборніцтваў (працаваў у тыя выхадныя дні, калі гуляўся турнір). Тэарэтычна магчымая прыбаўка ў чатыры ачкі магла ўзняць В. Лябецкага з чацвёртага выніковага месца на трэцяе і, нават, на другое.

Дзевятае месца сярод адзінаццаці ўдзельнікаў спаборніцтваў заняла адзіная ў турніры жанчына — Вольга Анішчык.

Пераднавагодні турнір завяршыў праграму спаборніцтваў раённай Федэрацыі шахмат і шашак.

Справаздачна-выбарчы сход, які адбыўся пасля завяршэння апошняга сёлетняга турніру, падвёў вынікі работы Федэрацыі, ацаніў іх станоўча і выбраў старшынёю на новы двухгадовы тэрмін М. Венславоўскага, які актыўна і вынікова працаваў да гэтага на пасадзе намесніка старшыні.

Крынiца: Я. КАНАНКОЎ. "Перамога". №99 ад 20.12.2008

Вход в систему

Годы мероприятий

Спортивные события

« Октябрь 2018
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Спорт-анонс

  • Нет событий